?

Log in

No account? Create an account
entries friends calendar profile Previous Previous
sonechny — LiveJournal
Калі б Майкл Джэксан не змяніў скуру, то жыў бы сёння, як белы чалавек, прыпеваючы.

Tags:

Пракамэнтаваць
Смуткуем. Не забудзем. Будзем.
Молімся. Спадзяемся.
Чарнобыльскі шлях 2012 Чарнобыльскі шлях 2012 +2Collapse )

Tags: , , , ,

Пракамэнтаваць
Сёння раніцай на ўваходзе ў офісны будынак сустрэлі мяне два прыгожыя маладзёны (ён і яна) ў святочных рэкламных строях.
-Новая форма! Новое содержаніе! Попробуйте новый Нескафэ Голд!
А я адзін. Побач нікога няма, каб на паратунак паклікаць. Ну і далі мне бесплатна вось гэты святочны пакуначак. Добра, што не павезлі па Менску на лімузіне катацца.
Аддышаўся я трохі на іншым паверсе і давай сабе думаць.
- Ат, не правядзеш!
Ды і зазірнуў на адваротны бок пакунку, дзе пазначаны тэрмін прыдатнасці. А там усё, як мае быць. На то яна і рэкламная "Акцыя!!!". Тры гнілыя памідоры па кошце адной ссохлай сасіскі :)
Піць, ці не піць? - вось у чым пытанне.
Nescafe Gold

Tags: ,

2 камэнтара or Пракамэнтаваць
Прыгажэсць.

Tags:

Пракамэнтаваць
Падалося, што ўсё прыстойна адбылося.
Некалькі аматарскіх урыўкаў вашай ўвазе.
25 сакавіка 2012г. Мітынг і шэсце. 25 сакавіка 2012г. Мітынг і шэсце.+12Collapse )
Са Святам!

Tags: , , , ,

Пракамэнтаваць
25 САКАВІКА

Tags:

Пракамэнтаваць
Прыйшла вясна.
Жалобна ныюць птушкі.
Беларусь.

Tags:

Пракамэнтаваць
14 снежня ў Менску адбыўся канцэрт групы "Воплі Відаплясава", прысвечаны 25-годдзю групы. Трошкі фота з-пад столі "Палаца Рэспублікі".
Воплі Відаплясава. Алег Скрыпка. Менск. Воплі Відаплясава. Алег Скрыпка. Менск. +17Collapse )
У канцэрце прагучалі старыя-вядомыя кампазіцыі "ВВ", цоеўская "Пачка цыгарэт", беларускамоўная "Краіна мрой" і шмат іншага. У праграме знайшлося месца і беларусам. Алег Скрыпка быццам бы праводзіў конкурс на лепшы варыянт выканання яго твораў беларускімі музыкамі. Тройку лепшых узначалілі нейкія хлопцы-малойцы з сундуком, дзяўчына-цымбалістка і такі сабе іншапланецянін, які плаваў рукамі над нейкім касмічным прыстасаваннем, ад чаго ў залі з'яўлялася рытмічнае завыванне медытатыўнага кшталту. Скрыпка быў у музычным трансе. Яшчэ адзін элемент канцэрту - фолк падтрымка. Дзяўчыны ў народных строях пелі народнае, а мужчыны ў народных строях гралі народнае. Зноўку зрабіў выснову, што элемент этнічнай музыкі ўпрыгожыць любую кампазіцыю і нават так ці інакш пераможна узвысіцца над ёю :) За што я люблю "ВВ", дык за тое, што гэтага элементу ў іх багата :)

Tags: , , , , , ,

Пракамэнтаваць
Недзе месяц таму, праязджаючы на сяброўскім аўто нейкія мала вядомыя мне вулачкі амаль у цэнтры Менску, заўважыў цікавы аб'ект.
- Мячэт, - паведаміў сябар.
- Дык вось дзе ён! (а можа яна?)
Праз некалькі дзён я ўзяў з сабой фоцік і пайшоў у госці да мячэту. Сам аб'ект павольна будуецца. Побач з ім знаходзіцца ўзгорак, на якім былі калісьці татарскія могілкі - мізАр, калі  не памыляюся. За будаўнічай агароджай - на тэрыторыі будоўлі - звалены купкамі старыя надмагільныя камяні з надпісамі па-арабску, або па-арабску і па-руску. За межамі будоўлі на пагорку ляжыць яшчэ пару старых надмагільных камянёў, утаптаных у зямлю, і нават ёсць адносна свежанькая татарская могілка з кветкамі. Тэрыторыя, трэба сказаць, занядбаная. За савецкімі часамі на гэтым месцы быў, відаць, парк адпачынку: стаяць лавы, пліткай пакладзены сцежкі, уздоўж сцежкі стаяць ліхтары і на пагоркавым піку збудавана клумбачка. Сёння ўсе лавы разламаныя, ліхтары паразбіваныя, клумба парасла пустазеллем, а сцежкі месцамі закіданы пачкамі ад цыгарэт і бутэлькамі. Народ усё яшчэ на могілках "культурна" адпачывае, супакойвае душу. Пад дзвюма вялікімі елкамі знайшлі сабе прытулак бамжы. Ад дажджу іх абараняе густое яловае голле, а ад ветру - шматлікія клункі з рознымі бутэлькамі, кардонам і іншымі карыснымі выкапнямі.
Калі верыць інфармацыйнай шыльдзе, якая вісіць на будаўнічым плоце, то аб'ект павінен быць здадзены у апошняй чвэрці 2011 году. Але, відаць, не паспяваюць. Памятаю як пачыналася будоўля. Калі таварыш Лукашэнка раскручваў свой сяброўскі карагод з заможнымі арабскімі краінамі, то дзесьці ў кагосьці ўзнікла ідэя пабудаваць у Менску мячэт. Дзяржава кінулася дапамагаць у гэтай справе, але праз некаторы час я пачуў ад Лукашэнкі незадаволены спітч, які скончыўся прыкладна такім сказам: "Вам надо - вы і стройте!" Ужо не ведаю, што там здарылася за межамі тэлевізійных экранаў, але відавочна, што будоўля мячэту сур'ёзна зацягваецца.
Адрэса будоўлі - вуліца Грыбаедава. Цікава, а як Грыбаедаў пішацца па-арабску? :) Ведаю толькі, што пісаць трэба справа налева. І чытаць гэтак сама.
Мячэт. Менск. Мячэт. Менск. Могілкавы камень. Мячэт. Менск. +9Collapse )

Tags: , , , , ,

Пракамэнтаваць
Ані проблеми із проїздом, ані мокрий сніг не змогли збити святковий настрій львівських уболівальників. 30-тисячна арена, де всі як один співають гімн України – враження навіть на телеекрані незабутнє, а наживо, на стадіоні – просто колосальне.
От паглядзіце і паслухайце ж.

З А К О Н     У К Р А Ї Н И
Про Державний Гімн України

Стаття 1. Державним Гімном України є національний гімн на
музику М. Вербицького із словами першого куплету та приспіву твору
П. Чубинського в такій редакції:

"Ще не вмерла України і слава, і воля,
Ще нам, браття молодії, усміхнеться доля.
Згинуть наші воріженьки, як роса на сонці.
Запануєм і ми, браття, у своїй сторонці.

Приспів:

Душу й тіло ми положим за нашу свободу,
І покажем, що ми, браття, козацького роду".

Праўда, стадыён спяваў не "браття молодії", а "бряцця ўкраінцы". Ну і напрыканцы дыктар на стадыёне тройчы пракрычаў "Слава Украіне!!!", а ў адказ заўзятары тройчы адгукнуліся "Героям слава!!!"
Паеду ў Львоў на футбол :)

Tags: , , , ,

Пракамэнтаваць